top of page

АБ МУЗЕІ

P1530477.JPG

Агат, БК 0010, ВКНЦ, ДВК, Вектар... Цяпер гэтыя назвы практычна нічога не гавораць моладзі, хоць да сярэдзіны 90-х гадоў краіна практычна паўсюдна працавала на гэтых «дапатопных» камп’ютарах, і толькі пасля 1994-1995 гадоў IBM-сумяшчальныя камп’ютары канчаткова выціснулі ўсю разнастайнасць вылічальнай тэхнікі тых гадоў.

Веданне гісторыі развіцця вылічальнай тэхнікі з'яўляецца важным кампанентам інфармацыйнай культуры, як дарослых, так і дзяцей.
Ідэя стварэння музея вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі ўзнікла даўно, пачатак калекцыі быў пакладзены ў 1995 годзе. Бытавыя камп’ютары і калькулятары, якія выходзілі з ужывання не выкідваліся, а захоўваліся ў шафах кабінета інфарматыкі. З цягам часу ўтварылася даволі вялікая калекцыя старых вылічальнікаў, таму была пастаўлена мэта сістэматызаваць яе і зрабіць здабыткам многіх. У лістападзе 2014 года ва ўстанове быў арганізаваны  музей вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі, які размяшчаецца ў асобным памяшканне. Няхай невялікім, але асобным.

Усе экспанаты музея можна паглядзець віртуальна, перайшоўшы па адпаведных спасылках.

На дадзены момант у музеі больш за 300 экспанатаў, якія могуць даць няхай не поўную інфармацыю, але магчымасць узнавіць сучасную гісторыю сусветнай і айчыннай вылічальнай, мультымедыйнай тэхнікі.

Музей вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі выконвае наступныя задачы:
DSC_0165.JPG
  • стварэнне ўмоў для развіцця матывацыі вучняў да ведання гісторыі развіцця вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі;

  •  павышэнне агульнаадукацыйнага культурнага ўзроўня і камп'ютарнай пісьменнасці вучняў;

  •  стымуляванне цікавасці да пытанняў практычнага паўсюднага выкарыстання камп'ютарных сродкаў;

  •  захаванне гісторыка-культурнай спадчыны грамадства, звязанага са стварэннем і развіццём сродкаў работы з адным з найважнейшых нацыянальных багаццяў грамадства - інфармацыйнымі рэсурсамі;

  • аднаўленне і захаванне пры дапамозе віртуальных сродкаў згубленых экспанатаў - вылічальных машын розных мадэляў;

  •  забеспячэнне свабоднага, шырокага паўсюднага доступу да рэсурсаў віртуальнага музея вылічальнай тэхнікі, дзякуючы размяшчэннем яго ў сетцы Інтэрнэт.

  • набыццё практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;

  • садзейнічанне прафесійнай арыентацыі вучняў.

 

bottom of page